?

Log in

No account? Create an account
лукашэнка

xbopbi in by_mf

16.09.10 - Акцыя салідарнасьці ў Менску

16 верасьня каля менскага касьцёла сьвятога Язэпа адбылася акцыя салідарнасьці. На падыходзе да плошчы Свабоды затрыманы трое маладафронтаўцаў.

Прэвэнтыўна перад пачаткам акцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча, Мікалая Дземідзенку, Уладзімера Яроменка, грамадзкага актывіста Антося Койпіша й старшыню руху салідарнасьці "Разам" Вячаслава Сіўчыка. Агулам, у цэнтральным РАУС апынулася 19 чалавек.

Непасрэдна каля касьцёлу некалькі дзесяткаў чалавек маліліся, трымалі партрэты Міхася Башуры і друкаваныя фотаздымкі касьцёла.

Павал Севярынец абвясьціў, што кожны дзень каля касьцёлу будуць адбывацца разнастайныя мерапрыемствы. Падчас акцыі выступілі таксама намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка й грамадзкі актывіст Францішак Вячорка.



Працяг і фотаздымкі:
http://mfront.net/content.php?content.3233

Comments