Да! Или нет?
http://www.prostroy.by/news/strana_bez_

Обратитесь с предложением сдать кровь для пострадавших, уверен, что сейчас есть такая потребность в больницах. Возможно у Вас редкая группа крови, которая кому-то сейчас очень нужна. Возможно Вы спасёте кому-то жизнь. По последним данным - 126 раненых (22 в тяжёлом состоянии). 
У гэтай тэме мы будзем збіраць макеты для друку футболак.
ШОС!)

Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і моладзевая ініцыятыва StudAlliance выказвае сваю салідарнасць з асуджаным па палітычных матывах студэнтам ЕГУ Аляксандрам Атрошчанкавым.
Аляксандр Атрошчанкаў з'яўляецца студэнтам 3 курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта спецыяльнасці "Міжнароднае права" (завочнае аддзяленне). Мы перакананы, што Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны выключна па палітычных матывах. Ён з'яўляўся прэс-сакратаром кандыдата А.Саннікава на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Прысуд 4 гады строгага рэжыму па надуманых абвінавачваннях і за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў (Аляксандр - журналіст) з'яўляецца амаральным і непрымальным.
Не было ніводнага доказу віны Аляксандра ў так званых "масавых беспарадках". Ён не збіваў супрацоўнікаў правапарадку і не разбіваў шкло ў Доме ўрада. У сілу сваіх журналісцкіх абавязкаў ён знаходзіўся ў самай гушчы падзей, але ніякіх супрацьпраўных дзеянняў не прадпрымаў (што і было відавочна падчас судовага працэсу).
Відавочна, што Аляксандр Атрошчанкаў, як і іншыя палітычныя зняволеныя, стане прадметам гандлю беларускага рэжыму ў абмен на прэферэнцыі. Такога кшталту "сярэднявечная палітыка" абсалютна не прымальная ў 21 стагоддзі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення нашага калегі і іншых палітычных зняволеных.
Апроч Аляксандра Атрошчанкава, пад арыштам ужо 5 месяцаў знаходзіцца студэнт ЕГУ Мікалай Дзядок, у адносінах да якога абвінавачванне ўсё ніяк не можа сабраць доказы яго дачынення хоць да якога-небудзь правапарушэння або злачынства. Акрамя таго, пасля падзей 19 снежня 2010 года, абвінавачванні высунуты супраць выкладчыка ЕГУ Аляксандра Фядуты (знаходзіцца пад арыштам у СІЗА КДБ) і студэнткі ЕГУ Анастасіі Палажанкі.
Мы заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць не быць абыякавымі да гэтай праблемы. Мы спадзяемся, што ў гэту адказную хвіліну не будуць зачынены вочы на праблему парушэння правоў чалавека ў Беларусі, зневажэнне асобы і парушэнне прынцыпаў міжнароднага права. Аляксандр Атрошчанкаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Фядута, Анастасія Палажанка і іншыя абвінавачваныя, і асуджаныя па палітычных матывах, з'яўляюцца закладнікамі палітычнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі.
| S | M | T | W | T | F | S |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 |